Усе навіны

Аляксей Бага: «Мы не павінны лунаць ў паветры пасля 3:0 з БАТЭ, што мы ўсё ўмеем, што ў нас усё атрымліваецца. Шмат яшчэ працы, шмат усяго»

2 снежня, 19:29

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падвёў вынікі матча 30-га тура вышэйшай лігі супраць БАТЭ (3:0).

– Хочацца шчыра павіншаваць каманду з перамогай, таму што зацягнулася наша серыя няўдач. Ні дома, ні на выездзе не атрымлівалася нам нават ачко здабыць у апошніх гульнях. І выйграваць заўсёды прыемна ў любой сітуацыі. Зразумела, мы сёння вырашаем турнірныя задачы іншыя, чым нашыя супернікі. Але перамагаць заўсёды прыемна, таму з перамогай, з заканчэннем сезона. Можа быць, некаторым калектывам яшчэ тур-два спатрэбіліся б для рашэння сваіх задач, але нам, мабыць, дастаткова.

– Чым быў абумоўлены выбар брамніка на сённяшні матч? (за «Шахцёр» гуляў Ігар Малашчыцкі – Tribuna.com)

– Усе трое брамнікаў аднолькава заслугоўваюць гуляць у складзе. Ігнатовіч прыехаў пасля зборнай з тэмпературай, прахварэў 5-6 дзён. Чэрнік і Малашчыцкі трэніруюцца больш за ўсіх, і абсалютна кожны заслугоўвае гуляць. Таму сёння рашэнне было даць згуляць чалавеку, які працуе і заслугоўвае гуляць у складзе. Плюс ніякіх ціскаў звонку мы не адчуваем, каб нейкія турнірныя ці статыстычныя моманты нас непакоілі. Проста далі чалавеку згуляць за яго працу.

– Якія словы знаходзілі для каманды, каб сёння перамагчы такога грознага суперніка?

– Ніякіх слоў не трэба знаходзіць. У папярэдніх гульнях шмат было памылак, ды і сёння таксама. Мы не павінны лунаць у паветры пасля сённяшняга ліку, што мы ўсё ўмеем, што ў нас усё атрымліваецца. Не, вядома, шмат яшчэ працы, шмат усяго. Слоў шукаць не даводзілася, чаго размаўляць? Зацягнулася серыя, даўно не выйгравалі, заканчвалі сезон дома з класным супернікам, які гуляе цікава, прыгожа, у якога ёсць моцныя футбалісты. З імі прыемна гуляць, прыемна абыгрываць. Рыхтаваліся па-звычайнаму і так склаўся вечар на нашу карысць.

– Чаму Корзун і Скавыш адсутнічалі?

– Скавыш таксама пасля зборнай з тэмпературай прыехаў. Там шмат хто захварэў. Корзун з'яжджаў з невялікай траўмай галенастопа. Ён яшчэ ў матчы з Мазыром атрымаў, на ўколах прыехаў. Вось і было рашэнне не рызыкаваць здароўем футбалістаў, тым больш сінтэтыка і холадна. Гэта значыць чыста па здароўі, – адказаў Бага.