Усе навіны

Шукуравым цікавяцца клубы з Венгрыі і Расіі (KyrgyzFootball)

3 снежня, 10:41

Паўабаронца «Нёмана» і зборнай Кыргызстана Алімардон Шукураў зацікавіў клубы з Венгрыі і Расіі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал KyrgyzFootball.

У гэтым сезоне Шукураў правёў 28 матчаў, забіў 5 мячоў і аддаў 5 галявых перадач.

Яго кантракт з гродзенскім клубам заканчваецца 31 снежня.