Усе навіны

Вынікі лёсавання Кубка Амерыкі: Аргенціна згуляе з Перу і Чылі, Бразілія – з Калумбіяй і Парагваем

8 снежня, 10:15

У Маямі (ЗША) адбылося лёсаванне групавога турніру Кубка Амерыкі.

Група A: Аргенціна, Перу, Чылі, Канада/Трынідад і Табага.

Група B: Мексіка, Эквадор, Венесуэла, Ямайка.

Група C: ЗША, Уругвай, Панама, Балівія.

Група D: Бразілія, Калумбія, Парагвай, Коста-Рыка/Гандурас.

Канчаткова склад удзельнікаў вызначыцца пасля плэй-оф за выхад на Кубак Амерыкі з удзелам каманд з зоны КОНКАКАФ. Канада згуляе з камандай Трынідада і Табага, а Коста-Рыка – з Гандурасам. Гэтыя матчы пройдуць 23 сакавіка.

Кубак Амерыкі 2024 адбудзецца ў ЗША з 20 чэрвеня па 14 ліпеня.