Усе навіны

Аўтобус з камандай Шыкаўкі патрапіў у аварыю па дарозе на матч чэмпіянату Польшчы

8 снежня, 23:12

«Карона» беларускага форварда Яўгена Шыкаўкі, трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне па дарозе на матч са «Шлёнскам».

Каманда Шыкаўкі на аўтобусе накіроўвалася ва Уроцлаў, дзе ў суботу, а 22:00 па беларускім часе пачнецца матч з лідэрам чэмпіянату Польшчы. Паводле інфармацыі прэс-аташэ клуба Дар'і Волленберг, ніхто з ДТЗ не пацярпеў.

«Па дарозе на матч 18-га туру Экстракласы наша каманда патрапіла ў ДТЗ. На шчасце, ніхто з удзельнікаў інцыдэнту не пацярпеў. Каманда ўжо перасела ў іншы аўтобус і працягвае шлях ва Уроцлаў», – напісала ў Twitter Волленберг.

У цяперашнім сезоне Шыкаўка прыняў удзел у 16 матчах чэмпіянату Польшчы, у якіх запісаў на свой рахунак 3 (2+1) ачкі па сістэме «гол+пас».

У турнірнай табліцы «Карона» займае 14 месца, маючы ў скарбонцы 17 ачкоў.