Усе навіны

Максім Скавыш: «Алос зарадзіў хлопцаў пазітывам. Усе прыязджаюць у зборную і вераць у станоўчы вынік»

11 снежня, 14:19
1

Максім Скавыш расказаў пра эмацыйны стан у зборнай Беларусі і пра трэнера Карласа Алоса.

– Раскажы пра эмоцыі ў зборнай, раскажы пра Алоса, таму што вельмі шмат размоў. Як увогуле настрой? Пра ўнутрак хацелася б даведацца.

– Эмоцыі станоўчыя, у прынцыпе. За зборную згуляць заўсёды хочацца. Плюс яшчэ з узростам ты пачынаеш яшчэ больш шанаваць гэта. Вось мне 34 стукнула нядаўна, праз два, праз год гэтага можа ўжо не быць, ты ўвогуле скончыш з футболам і будзеш сумаваць. Ну, а атмасфера класная ў зборнай, у прынцыпе, там хлопцы таксама ўсе адзін аднаго ведаюць, усё сумуюць, тыя ж легіянеры прыязджаюць.

Вось я так заўважыў, гульцы ўжо прыязджаюць у зборную і вераць у станоўчы вынік. Яны вераць у тое, што яны могуць дабіцца станоўчага выніку, гэта ўсё роўна крышку натхняе.

А пра трэнера – добры трэнер. Хлопцаў зарадзіў пазітывам, самае галоўнае. Я не магу сказаць, што там нешта звышнатуральнае такое. Не, ён робіць, як звычайны добры трэнер, тое, што і трэба. Нейкую я там фішку не заўважыў.

– Адчуваецца менталітэт еўрапейскі?

– Адчуваецца, што ён кажа, што з усімі, можна гуляць. Вось маё было меркаванне, што калі трэнера нейкай зборнай ставіць, то таго, у якога ёсць досвед у еўракубках. Няхай ён нават футбалістам гуляў і абыгрываў, альбо быў трэнерам і таксама абыгрываў. Ты павінен разумець, што з імі можна гуляць і дабівацца выніку.

І вось еўрапейцы, яны такія, здаецца, больш разняволеныя заўсёды, нейкія больш пазітыўныя, чым заціснутыя. Гэта з аднаго боку не ёсць дрэнна, што мы хвалюемся за вынік, імкнемся наладзіць, і недзе гэта перашкаджае нам, – сказаў Скавыш.