Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Думаю, Холанд вернецца да трэніровак 14 снежня»

13 снежня, 16:55

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла сказаў, што нападаючы Эрлінг Холанд павінен вярнуцца да трэніровак 14 снежня. Гэта значыць, што ён не згуляе супраць «Црвены Звезды» у матчы Лігі чэмпіёнаў, які адбудзецца днём раней.

«Думаю, ён вернецца ў чацвер. Паглядзім, як ён сябе будзе адчуваць», – сказаў Гвардыёла.

Раней Холанд атрымаў траўму. Наступны матч у АПЛ каманда правядзе супраць «Крыстал Пэлас» 16 снежня.