Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

14 снежня, 00:57

Па выніках 6-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі плей-оф.

Гэта «Манчэстэр Сіці», «Арсенал» (Англія), «Рэал», «Сасьедад», «Барселона», «Атлетыка» (Іспанія), «Баварыя», «Лейпцыг», дортмундская «Барусія» (Германія), ПСВ (Нідэрланды), «Інтэр», «Лацыа», «Напалі» (Італія), «Капенгаген» (Данія), «Порту» (Партугалія), «ПСЖ» (Францыя).

Лёсаванне пар адбудзецца ў панядзелак, 18 снежня, у Ньёне, Швейцарыя.

Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 13,14,20 і 21 лютага (першыя) і 5,6,12 і 13 сакавіка (зваротныя).