Усе навіны

Хаві 6 разоў прайграў у групе ЛЧ – гэта антырэкорд сярод трэнераў «Барселоны»

14 снежня, 19:18

«Барселона» саступіла «Антвэрпэну» (2:3) у 6-м туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў 2023/24.

Для галоўнага трэнера «Барселоны» Хаві гэтая параза стала 6-й на дадзенай стадыі турніру за перыяд яго працы на гэтай пасадзе. Ніводны іншы трэнер у гісторыі клуба не прайграваў столькі матчаў у групе ЛЧ.

Перад гэтым у Хаві таксама былі паразы ад «Баварыі» (0:3) у сезоне 2021/22, ад «Інтэра» (0:1) і зноў ад «Баварыі» (0:2, 0:3) у ЛЧ-2022/23, пройгрыш «Шахцёру» (0:1) у бягучай кампаніі.

43-гадовы спецыяліст узначаліў каталонскі клуб у лістападзе 2021 года.

Усе вынікі і расклад матчаў «Барселоны» – тут.