Усе навіны

Маўрынью склаў сваю каманду мары – Раналду, Чэх, Лэмпард і яшчэ восем гульцоў

14 снежня, 21:28

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью ў «Obi One Podcast» агучыў сімвалічную зборную гульцоў, якіх трэніраваў.

Да гэтага партугалец папрацаваў у «Рэале», «Інтэры», «Манчэстэр Юнайтэд», «Чэлсі», «Тотэнхэме», «Порту» і іншых камандах.

У каманду мары Маўрынью патрапілі:

– варатар: Пётр Чэх;

– правы абаронца: Хаўер Дзанеці;

– цэнтральныя абаронцы: Джон Тэры, Рыкарду Карвалью;

– левы абаронца: Вільям Галас;

– цэнтральныя паўабаронцы: Клод Макелеле, Фрэнк Лэмпард, Месут Озіл;

– правы вінгер: Крышцiяну Раналду;

– левы вінгер: Эдэн Азар;

– нападаючы: Дзідзье Драгба.