Усе навіны

Абаронца «Вільярэала» Габія страціў прытомнасць і атрымаў траўму галавы ў матчы ЛЕ

15 снежня, 13:32

«Вільярэал» пацвердзіў, што абаронца Матэа Габія атрымаў траўму галавы на 95-й хвіліне матчу Лігі Еўропы з «Рэнам» (3:2).

Габія стукнуўся аб калена аднаклубніка Рауля Альбіёла і страціў прытомнасць на кароткі час. Пасля гэтага з поля яго выносілі на насілках з нерухомай шыяй.

Нагадаем, футбаліст выступае за іспанскі клуб на правах арэнды з «Мілана». З поўнай статыстыкай італьянца можна азнаёміцца тут.