Усе навіны

Месі – найлепшы футбаліст Аргентыны за ўвесь час па версіі FourFourTwo

16 снежня, 14:41

Брытанскі футбольны часопіс FourFourTwo прадставіў рэйтынг найлепшых аргентынскіх футбалістаў за ўсю гісторыю футбола. Нападаючы «Інтэр Маямі» Ліянель Месі ўзначаліў гэты рэйтынг, Дыега Марадона стаў другім.

У топ-10 увайшлі (у дужках прыведзены гады кар'еры):

- Ліянель Месі (нападаючы, 2003 – цяпер)

- Дыега Марадона (паўабаронца, 1976-1997)

- Марыё Кемпес (нападаючы, 1971-1996)

- Даніэль Пасарэла (абаронца, 1971-1989)

- Габрыэль Батыстута (нападаючы, 1988-2005)

- Оскар Руджэры (абаронца, 1981-1997)

- Хорхе Бурручага (паўабаронца, 1982-1998)

- Убальда Фільоль (галкіпер, 1965-1991)

- Анхель Ды Марыя (нападаючы, 2005 – зараз)

- Хаўер Маскерана (абаронца, 2003-2020)