Усе навіны

Лёсаванне 1/16 фіналу ЛЕ: данецкі «Шахцёр» згуляе з «Марселем», «Мілан» сустрэнецца з «Рэнам» і іншыя пары

18 снежня, 15:21

18 снежня ў Ньёне, Швейцарыя адбылося лёсаванне 1/16 плэй-оф Лігі Еўропы.

Вынікі лёсавання:

«Феенорд» – «Рома»

«Мілан» – «Рэн»

«Ланс» – «Фрайбург»

«Янг Бойз» – «Спортынг»

«Бенфіка» – «Тулуза»

«Брага» – «Карабах»

«Галатасарай» – «Спарта» Прага

«Шахцёр» Данецк – «Марсель»

Клубы, якія занялі другія месцы ў групах Лігі Еўропы, сустрэнуцца з камандамі, якія фінішавалі трэцімі ў квартэтах ЛЧ.

Пераможцы груп Лігі Еўропы ўжо гарантавалі сабе месца ў стадыі 1/8 фіналу.

Першыя гульні пройдуць 15 лютага 2024 года, у адказ – 22 чысла таго ж месяца.