Усе навіны

«Баварыя» працягнула кантракт з Мюлерам

19 снежня, 18:15

«Баварыя» аб'явіла пра працяг кантракта з Томасам Мюлерам.

Новае пагадненне з 34-гадовым немцам разлічана да 30 чэрвеня 2025 года.

Томас – выхаванец мюнхенскага клуба. Яго дэбют адбыўся ў жніўні 2008 года, у матчы чэмпіянату супраць «Гамбурга» (2:2).

З таго часу ён вызначыўся 250 галамі і 225 рэзультатыўнымі перадачамі ў 719 матчах. Разам з камандай ён 12 разоў выйграў Бундэслігу, 2 разы Лігу чэмпіёнаў, 6 разоў Кубак краіны і 8 разоў Суперкубак.

За зборную Мюлер дэбютаваў у сакавіку 2010-га – на яго рахунку 43 галы і 24 галявыя перадачы ў 124 матчах. У 2014-м выйграў чэмпіянат свету ў Бразіліі.

Са статыстыкай іграка ў гэтым сезоне можна азнаёміцца тут.