Усе навіны

Цібо Куртуа: «З-за траўмы я прапушчу Еўра-2024. Спачатку мне трэба аднавіцца на 100%»

19 снежня, 18:56

Брамнік «Рэала» Цібо Куртуа не згуляе на Еўра-2024, каб цалкам аднавіцца ад разрыву пярэдняга крыжападобнага звязка левага калена.

«З-за траўмы я прапушчу Еўра-2024. Спачатку мне трэба аднавіцца на 100%, і тут лепш не абазначаць нейкіх дат. Калі мне павязе, магчыма, я змагу правесці адзін матч у траўні. Але нават у такім выпадку нельга падрыхтавацца на 100% да такога вялікага турніру», – напісаў Куртуа ў сваіх сацыяльных сетках.

Еўра-2024 пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня 2024 года.