Усе навіны

«Мактаарал» Касмыніна, Юдзянкова і Шрамчанкі можа зняцца з чэмпіянату Казахстану (Айдын Кажахмет)

20 снежня, 16:15

«Мактаарал», за які выступаюць беларусы Уладзіслаў Касмынін, Руслан Юдзянкоў і Антон Шрамчанка, можа зняцца з чэмпіянату Казахстана, паведаміў Айдын Кажахмет.

«Адток футбалістаў з «Мактааралу» непазбежны, паколькі лёс клуба ўсё яшчэ не зразумелы. Калі акімат Туркестанскай вобласці не павялічыць зацверджаны масліхатам бюджэт у 200 мільёнаў тэнге, то клуб вымушаны будзе зняцца з КПЛ», – напісаў журналіст.

Нагадаем, што летась клуб, за які выступаюць беларусы, заняў дзявятае месца ў чэмпіянаце Казахстана.