Усе навіны

Чэмпіёна Казахстана «Ардабасы» Сяднёва і Садоўскага могуць не дапусціць да сезону-2024

25 снежня, 15:50

Казахстанская федэрацыя футбола апублікавала спіс з пяці клубаў, якія не адпавядаюць патрабаванням рэгламенту і могуць быць не дапушчаны да новага сезона.

У яго трапіў «Ардабасы», які ўзначальвае беларус Аляксандр Сяднёў, а таксама за каманду выступае ягоны суайчыннік Усевалад Садоўскі.

У клубе былі выяўлены неадпаведнасці па фінансавых і інфраструктурных крытэрыях. Працэс ліцэнзавання завершыцца ў лютым 2024 года.

Пасля заканчэння мінулага сезона «Ардабасы» ўпершыню выйграў чэмпіянат Казахстана.

Таксама ў спіс праблемных клубаў трапілі «Жэніс», «Жэтысу» Паўла Назаранкі, карагандзінскі «Шахцёр», «Мактаарал» Антона Шрамчанкі, Уладзіслава Касмыніна і Руслана Юдзянкова.