Усе навіны

Хёйлунд забіў дэбютны гол у АПЛ, яму для гэтага спатрэбілася 1026 хвілін

27 снежня, 00:58

Форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Расмус Хёйлунд вызначыўся голам у матчы 19-га тура АПЛ супраць «Астан Вілы».

20-гадовы датчанін на 82-й хвіліне зрабіў лік 3:2 («МЮ» прайграваў 0:2).

Гэта дэбютны гол нападаючага ў чэмпіянаце Англіі, ён праводзіць 15-ты матч у турніры. Каб забіць першы гол у англійскім чэмпіянаце, футбалісту спатрэбілася 1026 хвілін.

Агулам гэта шосты забіты мяч гульца ў 23 гульнях за «Юнайтэд».