Усе навіны

Бернарду Сілва: «Вярнуцца ў «Бенфіку» я змагу толькі пасля таго, як скончыцца мой кантракт з «Ман Сіці»

27 снежня, 22:51

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Бернарду Сілва адказаў на пытанне аб сваім магчымым вяртанні ў «Бенфіку».

«Вы павінны разумець, што партугальскія клубы ў фінансавым плане не могуць канкураваць з англійскімі, іспанскімі ці нават нямецкімі і французскімі. Так што нават калі б я зараз сам захацеў перайсці ў «Бенфіку» – гэта было б абсалютна немагчыма, таму што «Ман Сіці» патрабаваў бы большую суму за мой трансфер.

Апошнія 4-5 гадоў я быў гульцом, якога ацэньваюць больш за ў 50 мільёнаў еўра, і для партугальскіх клубаў аплаціць такі кошт немагчыма. Людзі павінны быць рэалістамі. Вярнуцца ў «Бенфіку» я змагу толькі пасля таго, як скончыцца мой кантракт з «Сіці», – сказаў Сілва

Бернарду з'яўляецца выхаванцам акадэміі Бенфікі, аднак за першую каманду арлоў згуляў толькі 3 матчы ў сезоне 2013/14, пасля чаго перайшоў у Манака.

У ліпені 2017-га далучыўся да «Ман Сіці», ягоны кантракт з «гараджанамі» дзейнічаў да 2026 года.

На рахунку 29-гадовага партугальца 62 галы і 60 асістаў у 343 матчах за англійскі клуб. Падрабязная статыстыка і трансферная гісторыя тут.