Усе навіны

«Рэал» мае намер падоўжыць кантракт з Анчалоці

28 снежня, 15:46

Мадрыдскі «Рэал» мае намер падоўжыць кантракт з цяперашнім трэнерам каманды Карла Анчалоці.

«Рэал» задаволены працай італьянскага спецыяліста і абмяркуе з ім падаўжэнне кантракту да 30 чэрвеня 2025 года ў студзені, паведамляе As.

Нягледзячы на тое, што заробак трэнера па новым кантракце не павялічыцца, сам Анчалоці гатовы падоўжыць кантракт «Рэалам».

Адзначаецца, што са зборнай Бразіліі ў Анчалоці няма пагаднення, а трэнер аддасць перавагу «Рэалу», калі давядзецца выбіраць.