Усе навіны

Антон Чычкан: «Чахліць» мяне ў «Дынама» Батумі не было прычын, я выглядаў лепш за канкурэнта, але так нехта вырашыў»

30 снежня, 08:17

Беларускі былы варатар батумскага «Дынама» Антон Чычкан падзяліўся меркаваннем аб прычынах адсутнасці гульнявой практыкі ў другой частцы чэмпіянаце Грузіі.

– Да канца жніўня з гульнявой практыкай быў поўны парадак, пакуль у клуб не запрасілі дасведчанага грузінскага брамніка Роіна Квасхвадзэ…

– Я не магу растлумачыць, што тады адбылося. Ведаю адно: я быў мацнейшы і выглядаў лепш, але так нехта вырашыў. Я, як любы чалавек, ацэньваю сытуацыю з уласных пазыцый. І лічу, што «чахліць» мяне не было ніводнай прычыны. За восем месяцаў у «Дынама» не прайграў у асноўны час ні разу ва ўнутраных турнірах. Усяго некалькі матчаў з маім удзелам завяршыліся ўнічыю.

Атрымліваецца, са мной каманда дайшла да фіналу Кубка Грузіі. А на рашаючы матч застаўся на лаўцы. Я з такім ніколі не сутыкаўся і нідзе такога не бачыў. Зразумела, у брамнікаў можа быць падзел: першы і другі нумары. І калі гуляе адзін, то другі чакае шанц у кубкавым розыгрышы. Тым больш матчы гэтага турніру адбываюцца радзей. Можа, таму прайгралі.

– Мяркую, асабняком стаяць суперкубкавыя матчы, у якіх абодва разы каманда даходзіла да серыі пенальці: у паўфінале з кутаіскім «Тарпеда» і ў вырашальным паядынку з тбіліскім «Дынама».

– Першы матч застаўся за намі, а ў другім... Ну, калі з 6 удараў каманда не рэалізуе палову, на поспех складана разлічваць. Сваю задачу я выканаў. Пенальці – псіхалогія, гульня нерваў. Значыць, тбіліская каманда аказалася больш устойлівай. Галоўнае, што нам удалося першынстваваць у чэмпіянаце, – сказаў Чычкан.