Усе навіны

Экс-нападаючы «Шахцёра» і «Віцебску» Нікалаэеску названы найлепшым футбалістам Малдовы 2023 года

1 студзеня, 13:07

30 снежня федэрацыя футбола Малдовы назвала найлепшага футбаліста Малдовы 2023 года. Упершыню ім быў прызнаны гулец нідэрландскага «Херэнвена», былы нападаючы «Шахцёра» і «Віцебску» Іён Нікалаэеску.

Форвард стаў найлепшым бамбардзірам групы Е адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2024, дзе забіў 4 галы. Ён выйшаў у лідары па гэтым паказчыку і ў гісторыі зборнай Малдовы: зараз на яго рахунку 14 мячоў.

Поўная статыстыка футбаліста па спасылцы.