Усе навіны

Абмеркаванне арэнды Санча ў «Барусію» ўжо на завяршальнай стадыі

3 студзеня, 11:40

«Манчэстэр Юнайтэд» і дортмундская «Барусія» ўжо перайшлі да завяршальнай стадыі абмеркавання арэнды вінгера Джэйдана Санча, пра гэта паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Абодва клубы хочуць як мага хутчэй завяршыць здзелку. «МЮ» будзе плаціць англічаніну частку заробку, аднак атрымае ад «Барусіі» плату за 6-месячную арэнду.

23-гадовы футбаліст адхілены ад каманды з-за канфлікта з галоўным трэнерам Эрыкам тэн Хагам. У бягучым сезоне Санча паспеў правесці ўсяго 3 матчы, у яго не было рэзультатыўных дзеянняў. Падрабязная статыстыка – тут.

Джэйдан выступаў за дортмундцаў у перыяд з 2017 па 2021 год, пасля чаго быў прададзены ў «Юнайтэд» за 85 мільёнаў еўра. Трансферная гісторыя – тут.

Трансфернае акно ў Англіі зачыніцца 1 лютага, усе пацверджаныя пераходы і чуткі АПЛ можна паглядзець тут.