Усе навіны

«МЮ» і «Барусія» Д завяршаюць пагадненне па арэндзе Санча

4 студзеня, 14:55

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Джэйдан Санча блізкі да вяртання ў дортмундскую «Барусію».

Як паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана, клубы сёння раніцай завяршаюць апошнія дэталі арэнднага пагаднення, якое, паводле папярэдніх звестак, абыдзецца немцам у 3,5 мільёна еўра.

Санча чакае толькі згоды, каб адправіцца ў трэніровачны лагер «чмялёў» у Марбелью і далучыцца да «Барусіі» Д.

23-гадовы англічанін адхілены ад каманды з-за канфлікту з галоўным трэнерам Эрыкам тэн Хагам. У бягучым сезоне Санча паспеў згуляць усяго 3 матчы без рэзультатыўных дзеянняў. Падрабязная статыстыка – тут.

Вінгер выступаў за дортмундцаў у перыяд з 2017 па 2021 год, пасля чаго перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 85 мільёнаў еўра. Трансферная гісторыя – тут.

Трансфернае акно адкрыта, спіс усіх пераходаў АПЛ тут.