Усе навіны

Людас Румбуціс: «Не лічу, што камусьці дапамог ліміт на маладых гульцоў у ЧБ»

4 студзеня, 23:53

Беларускі спецыяліст Людас Румбуціс падзяліўся меркаваннем пра ліміт на маладых гульцоў у чэмпіянаце Беларусі. Нагадаем, у сезоне-2024 ён дзейнічаць не будзе.

– У мінулым годзе праявілі сябе і маладыя выканаўцы Мацвей Дукса і Данііл Душэўскі. Ці дапамог камусьці скасаваны нядаўна ліміт?

– Я так не лічу. Які б добры гулец ні быў, калі ў яго няма практыкі – ён не памочнік.

Узяць таго ж Юзапчука. Раней ён амаль не гуляў у клубе, таму мы і не маглі ставіць яго ў склад. Але ўсё роўна выклікалі – патэнцыял быў велізарны.

Цяпер малады трапляе ў аснову, але якім чынам? Таму што мацней за такіх жа «лімітчыкаў». Усяго толькі. А вось калі б дасведчанага гульца выцесніў са «старту» – іншае пытанне.

Магчыма, для першай лігі ліміт і мэтазгодны. Умоўная «Ліда» павінна дбаць пра мясцовую ДЮСШ, каб яе выхаванцы пераходзілі на ўзровень майстроў. А па вышэйшай лізе...

Чаму так добра згуляў «Нёман»? Таму што ў іх «лімітчык» – Пархоменка. Гэта проста моцны абаронца, без усялякіх агаворак. І ў Ігара Кавалевіча не хварэла галава, каго ставіць. А да гэтага не было «лімітчыка», які павінен абавязкова прысутнічаць у складзе, – сказаў Румбуціс.