Усе навіны

«Бенфіка» абвясціла пра трансфер нападаючага «Сантаса» Маркаса Леанарда

5 студзеня, 11:40

«Бенфіка» абвясціла пра пераход цэнтральнага нападаючага «Сантаса» Маркаса Леанарда.

Згодна з афіцыйнай дакументацыяй, бразільскі клуб атрымае за 20-гадовага футбаліста 18 мільёнаў еўра.

Леанарда падпісаў з «арламі» 5-гадовы кантракт, у якім прапісана клаўсула ў памеры 150 мільёнаў еўра.

У новай камандзе ён будзе гуляць пад 36-м нумарам.

У мінулым сезоне Маркас вызначыўся 21 голам і 4 рэзультатыўнымі перадачамі ў 49 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.