Усе навіны

Контэ не спяшаецца згаджацца ўзначаліць «Напалі», таму што аддае перавагу «Мілану»

5 студзеня, 12:12

Антоніа Контэ не спяшаецца згаджацца на прапанову «Напалі», таму што аддае перавагу «Мілану», паведамляе MilanNews са спасылкай на SportItalia.

54-гадовы спецыяліст хацеў бы ўзначаліць «расанеры» пры наяўнасці адпаведных умоў, такіх як зарплата ад 6 да 9 мільёнаў еўра ў год.

Што да пазіцыі кіраўніцтва «Мілана», то там пакуль няма аднагалоснага рашэння наконт кандыдатуры наступнага трэнера.

Златан Ібрагімавіч і Джэфры Манкада аддаюць перавагу Контэ, тады як Джорджыа Фурлані – Тыяга Мотэ з «Балонні». Пры гэтым ніякага расколу сярод кіраўнікоў няма, яны проста вядуць дыскусіі.

Нагадаем, апошнім месцам працы італьянца быў «Тотэнхэм», адкуль ён сышоў у сакавіку 2023-га па дамове бакоў.

«Мілан» цяпер трэніруе Стэфана Піёлі, чый кантракт разлічаны да лета 2025 года, а «Напалі» – Вальтэр Мадзары, чый кантракт разлічаны да канца бягучага сезона.