Усе навіны

Гулец «Іслачы» Скробатаў правядзе перамовы з «Шыннікам» (Ільёў)

7 студзеня, 22:16

Расійскі журналіст Сяргей Ільёў паведамляе, што расіянін Ілля Скробатаў, які правёў сезон-2023 у «Іслачы», зацікавіў «Шыннік» з ФНЛ.

Крыніца сцвярджае, што 23-гадовы футбаліст прыбудзе на збор яраслаўцаў 10 студзеня, а далей усё залежыць ад перамоўнага працэсу. Акрамя таго, яму прапануе падоўжыць кантракт «Іслач», але там ён наўрад ці застанецца.

У 2023 годзе Скробатаў згуляў у ЧБ у 22 матчах, адзначыўся адным асістам.