Все новости

Грачыха ўслед за Канцавым можа апынуцца ў «Актобе» («Серый кардинал»)

8 студзеня, 13:41

Паўабаронца БАТЭ Дзяніс Грачыха можа перайсці ў «Актобе», у якім выступае беларус Дзмітрый Бяссмертны. Пра гэта інфармуе тэлеграм-канал «Серый кардинал».

Раней паведамлялася, што аднаклубнік Грачыхi Арцём Канцавы пройдзе ў камандзе прагляд. Па дадзеных крыніцы, калі Канцавы папоўніць казахстанскую каманду, то яму ў пару могуць узяць і Грачыху, з якім футбаліст гуляў у «Дняпры», «Руху» і мінскім «Дынама».

У мінулым сезоне Грачыха правёў 17 матчаў, аддаў дзве галявыя перадачы.