Усе навіны

«Монца» арандуе Мальдзіні ў «Мілана»

9 студзеня, 22:57

«Монца» возьме ў арэнду вінгера «Мілана» Даніэля Мальдзіні, паведаміў журналіст Нікола Скір.

Футбаліст ужо знаходзіцца ў арэндзе ў «Эмпалі». Гэтая дамова будзе разарваная, і гулец далучыцца да «Монцы». Чакаецца, што заўтра ён пройдзе медагляд і падпіша кантракт.

У бягучым сезоне 22-гадовы Даніэль Мальдзіні правёў 7 матчаў за «Эмпалі». Выніковымі дзеяннямі ён не вызначыўся.