Усе навіны

Насер Аль-Хелайфі: «Нам не патрэбны зоркі. Нам патрэбны гульцы, якія аддаюць усё дзеля эмблемы і футболкі «ПСЖ»

10 студзеня, 16:40

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі распавёў аб сваім бачанні будучай кадравай палітыкі клуба.

– Зоркі ў «ПСЖ» скончыліся?

- Нам не патрэбны зоркі. Сёння зоркай з'яўляецца «Пары-Сэн-Жэрмэн».

– Мне як парыжаніну прыемна гэта чуць (інтэрвʼю браў былы гулец «ПСЖ» Жэром Ротэн – заўв. Tribuna.com). Год таму я казаў, што мне не падабаецца стаўленне Месі – перш за ўсё тое, што ён, на мой погляд, высмейваў «ПСЖ» і да гэтага часу робіць гэта ў сваіх заявах. Я не хачу, каб мы зноў праходзілі праз гэта пасля зʼяўлення некаторых яркіх імёнаў, і аддаю перавагу гульцам, якія прыходзяць для таго, каб прагрэсаваць і дапамагаць камандзе атрымліваць перамогі.

- Нам патрэбны гульцы, якія паважаюць клуб і аддаюць усё дзеля эмблемы і футболкі «ПСЖ». Што мы жадаем? Ніхто не можа гарантаваць вынік, – сказаў Аль-Хелайфі.

Парыжскі клуб лідзіруе ў турнірнай табліцы Лігі 1.