Усе навіны

Дарывал Жуніёр узначаліў зборную Бразіліі

11 студзеня, 10:22

Бразільская канфедэрацыя футбола аб'явіла пра прызначэнне галоўным трэнерам бразільскай нацыянальнай каманды Дарывала Жуніёра.

Дэталі кантракта з 61-гадовым бразільцам не раскрываюцца.

Дзеля гэтай пасады спецыяліст датэрмінова скасаваў пагадненне з «Сан-Паўлу», які ўзначаліў у красавіку 2023 года.

Да гэтага ў яго кар'еры былі «Фламенга», «Сеара», «Атлетыка Паранаэнсе», «Сантас» і іншыя бразільскія клубы. Поўная гісторыя трэнерскай кар'еры тут.

У 2022 годзе «Фламенга» выйграў Кубак Лібертадорэс на чале з Дарывалам Жуніёрам.

Галоўным прэтэндэнтам на пасаду трэнера зборнай Бразіліі быў Карла Анчалоці, але італьянец вырашыў застацца ў «Рэале».