Усе навіны

Кіраўнік старога «Нафтана» Бандарчук: «Дамовіліся з Панюковым, што ён не будзе піць. Слова стрымаў – піў не больш за астатніх»

11 студзеня, 14:37

Старшыня ГА «ФК «Нафтан» Дзмітрый Бандарчук распавёў пра сваё стаўленне да расейскага нападаючага клуба Андрэя Панюкова.

– Ну а з Панюковым намучыліся?

– Не. Андрэя выдатна памятаю яшчэ падчас яго выступу ў Літве. Так атрымалася, што першы матч у Літве ён праводзіў якраз супраць нашага «Тракая». Гэта было ў лютым 2015-га ў складзе «Атлантаса» з Клайпеды. І адразу ж – покер!

Ну а калі зараз Панюкоў апынуўся ў «Нафтане», мяне хвалявала толькі адно пытанне – ці будзе ён піць. Мы з ім дамовіліся, што не будзе. І я магу сказаць, што ён слова стрымаў. Калі і выпіваў, то не больш за астатніх. Андрэй проста паліць шмат – пачку ў дзень. Пытаю: «Андрэй, што ты робіш?» А ён мне: «Я калі курыць не буду, то наогул гуляць не змагу». А так, яму вялікі дзякуй.

Меркаванне Панюкова для многіх хлопцаў было аўтарытэтным. Ён і трэнерскаму штабу дапамагаў, пакуль гуляў. Зразумела, што ў камандных дзеяннях – гэта мінус адзін гулец на полі. Стане ў цэнтральным крузе – і чакае. Але калі мяч да яго туды пападае, то ён хутка аддае яго на фланг і бяжыць прапаноўваць сябе для наступнай перадачы. Аддаў – адкрыўся. Была задача – даставіць яму мяч у штрафную. А ўжо там ён ведае, што з ім рабіць, – распавёў Бандарчук.