Все новости

Бутарэвіч змяніў «Зеніт-2» на «Тарпеда-БелАЗ»

12 студзеня, 16:37

Беларускі абаронца Аляксей Бутарэвіч перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ».

Раней футбаліст выступаў за «Смалявічы», «Тарпеда» Мiнск, «Слуцк», «Дынама» Мiнск, «Ротар» і «Зеніт-2» (Расія, Д4).

У цяперашнім сезоне ў складзе «Зеніта-2» правёў 16 матчаў і стаў найлепшым асістэнтам каманды з 5 перадачамі.