Усе навіны

У «Айнтрахта» будзе шанец падпісаць Экітыка, калі гулец пагодзіцца на зніжэнне зарплаты – зараз ён зарабляе 6-7 млн еўра

13 студзеня, 13:43

Зарплата нападаючага «ПСЖ» Юго Экітыка не па кішэні «Вольфсбургу» і «Айнтрахту», якія цікавіліся гульцом, паведамляе Фларыянт Плетэнберг.

«Ваўкі», па словах крыніцы, сапраўды выйшлі з барацьбы за француза, а ў франкфуртцаў з'явіцца шанец толькі ў тым выпадку, калі гулец пагодзіцца на рэзкае зніжэнне зарплаты.

Цяпер ён атрымлівае 6-7 мільёнаў еўра за год.

Кіраўніцтва «Айнтрахта» ў апошнія дні асабіста размаўляла з Экітыкам. Форвард пакінуў па сабе выдатнае ўражанне, але ніякіх вусных дамоўленасцей паміж бакамі пакуль няма.

Нагадаем, Юго стаў гульцом парыжан летам 2022 года, калі яго арандавалі, а праз год выкупілі за 28, 5 млн еўра ў «Рэймса».

У гэтым сезоне ён правёў 8 хвілін на полі ў складзе «ПСЖ», у мінулым – забіў 4 галы і аддаў 4 перадачы ў 32 матчах.

Трансферныя навіны Лігі 1 чытайце – тут.