Усе навіны

Іван Біёнчык: «Шалёна рады, што Біёнчык-тренер унёс значны ўклад у кар'еру Панюкова»

15 студзеня, 12:03

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык выказаўся пра расійскага футбаліста Андрэя Панюкова, які ў пачатку сезона-2023 гуляў за мазырскі клуб.

– Андрэй Панюкоў вам часта прывітання шле. Давайце нешта адкажам былому форварду «Славіі».

– Дзякуй яму. Адказаць на што? На тое, што ён шле мне прывітанні? Біёнчык-трэнер унёс значны ўклад у яго кар'еру, і я гэтаму шалёна рады. Шчаслівы, што ён пра мяне так пазітыўна адклікаецца і да гэтага часу мяне памятае. Рады, што пакінуў след у яго сэрцы. Гэта выдатна. Бачыце, плённае супрацоўніцтва было, – сказаў Біёнчык.