Усе навіны

Беларускі журналіст Веснін: «Не забуду словы Пушкаша ў 90-х: «Ніколі б не падумаў, што з Мінска да Будапешта можна даехаць на такім забітым «Ікарусе»

15 студзеня, 13:42

Беларускі і савецкі спартыўны журналіст Яўген Веснін расказаў, як у пачатку 90-х юніёрская зборная Беларусі гуляла з венграмі.

«А вось яшчэ адна аўтобусная гісторыя – з дзевяностых. Адна з нашых юніёрскіх зборных – Вадзім Скрыпчанка, Саша Чайка, Валодзя Вострыкаў, Віталь Рагожкін – гуляе матч з венгерскімі аднагодкамі. На выездзе – за выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 1994 года.

Дабіраемся мы ў туды на старэнькім «Ікарусе», які, па прыездзе адразу апыняецца ў цэнтры ўвагі гаспадароў. Ніколі не забуду, як гулец нумар адзін у гісторыі вянгерскага футбола легендарны Ферэнц Пушкаш напярэдадні саркастычна гэты факт каментаваў. Сэнс такі: хлопцы, гэта неверагодна, я б ніколі не падумаў, што з Мінска можна даехаць да Будапешта на такім забітым аўтобусе.

Вядома, ты разводзіш рукамі: маўляў, так, такія ў нас сёння магчымасці, тут ужо нічога не папішаш... А ўнутры ў думках звяртаешся да хлопцаў: вось згуляйце, калі ласка, заўтра так, каб пра гэты аўтобус ніхто ўжо не думаў. Няхай усё вырашыцца на футбольным полі.

Гэта таксама адно з самых яркіх маіх футбольных уражанняў – Скрыпчанка і кампанія перамагаюць, у адказ у Маладзечне гуляюць унічыю і прабіваюцца ў фінальны этап у Іспанію. У нас Пушкаша я ўжо не ўбачу, але мне было вельмі цікава, што б ён сказаў на гэты раз.

Але і той выпадак з «Ікарусам» не самы характэрны ў шматпакутнай гісторыі суверэннага футбола. Памятаю, як на замежны выезд у адным аўтобусе ехалі адразу дзве зборныя – каманда Пышніка выйшла ў Сафіі, а хлопцы на год старэйшыя разам з Лапуновым адправіліся далей, у Турцыю. Назад ехалі па тым жа маршруце – аўтобус быў бітком, хлопцы сядзелі ці ледзь не на галовах адзін у аднаго. І пры гэтым яны прымудраліся яшчэ і гуляць – і даволі нядрэнна», – распавёў Веснін.