Усе навіны

Эбонг можа падоўжыць кантракт з «Астаной» (goal.kz)

16 студзеня, 12:51
1

Найлепшы футбаліст Беларусі 2023 года Макс Эбонг можа застацца ў «Астане». Як паведамляе goal.kz, Эбонг атрымаў запрашэнне на зборы.

Раней паўабаронца пакінуў каманду. Паведамлялася, што ён можа перайсці ў «Нафтчы».

Сезон-2023 Эбонг правёў у складзе «Астаны», якая стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана і выйшла ў групавы этап Лігі канферэнцый. Гулец правёў за клуб 35 матчаў ва ўсіх турнірах, не забіўшы ніводнага мяча.

У складзе зборнай Беларусі футбаліст вызначыўся трыма галамі ў дзевяці матчах кваліфікацыі Еўра-2024.