Усе навіны

Хендэрсан дамовіўся з «Аль-Ітыфакам» аб скасаванні кантракту – гульцу не плацілі 6 месяцаў зарплату, таму што ён адтэрмінаваў яе атрыманне

17 студзеня, 22:30

Паўабаронца Джордан Хендэрсан дамовіўся з «Аль-Ітыфакам» аб скасаванні кантракту па дамове бакоў, паведамляе The Telegraph.

33-гадовы футбаліст ужо адправіўся ў Еўропу, каб завяршыць пераход у «Аякс».

Адзначаецца, што за паўгода футбаліст не атрымаў ніводнага заробку ў Саудаўскай Аравіі, які складаў 350 тысяч фунтаў у тыдзень, паколькі сам адтэрмінаваў яго атрыманне, і хутчэй за ўсё, ужо не атрымае.

Асноўная прычына адтэрміноўкі не зусім зразумелая, але крыніца мяркуе, што Хендэрсан зрабіў гэта часткова для таго, каб вярнуцца ў Брытанію і гуляць за зборную ў кароткатэрміновай перспектыве, не будучы абмежаваным часовымі рамкамі, устаноўленымі для тых, хто не мае статусу падаткаплацельшчыка ў Вялікабрытаніі.

Чакаецца, што ў нейкі момант Хендэрсан растлумачыць прычыны свайго рашэння, але ўжо зараз зразумела, што гулец быў незадаволены знаходжаннем у клубе.

Крыніцы ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі настойваюць, што не трымаюць зла на Хендэрсана за яго сыход і з разуменнем ставяцца да прычын, па якіх ён так хутка захацеў вярнуцца.

За паўгода футбаліст паспеў аддаць 5 дзейсных перадач у 19 матчах.