Усе навіны
Photo

«Джэноа» прадставіла паўабаронцу Бохінена, зрабіўшы адсылку да «Багемскай рапсодыі»

18 студзеня, 09:50

Нарвежскі паўабаронца Эміль Бохінен стаў новым гульцом «Джэноа» ў выніку арэнды ў «Салернітаны».

Генуэзскі клуб крэатыўна прадставіў гульца, выкарыстаўшы сугучнасць прозвішча Бохінен з легендарнай песняй гурта Queen «Багемская рапсодыя». А карцінка выканана ў той жа каляровай гаме, што і постэр песні:

Фота: афіцыйны сайт «Джэноа»

Арэнднае пагадненне паміж «Джэноа» і «Салернітанай» змяшчае абавязковую опцыю выкупу пры выкананні пэўных умоў.

Да канца сезона 2021/22 правы на Бохінена належалі ЦСКА, але за маскоўскі клуб пасля пачатку вайны ён не гуляў, бо на той момант ужо быў у арэндзе ў «Салернітане».

З кар'ерным шляхам і статыстыкай 24-гадовага нарвежца можна азнаёміцца тут.