Усе навіны

Адвакат Бензема: «Пасля слоў міністра пра сувязi Карыма з «Братамі-мусульманамі» ён атрымлівае пагрозы»

18 студзеня, 22:59

Х'ю Віжье, адвакат форварда «Аль-Іцiхада» Карыма Бензема, распавёў, што з-за заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Жэральда Дарманена аб тым, што футбаліст мае сувязі з ісламісцкай арганізацыяй «Браты-мусульмане», Карым атрымлівае пагрозы.

«Пан Дарманен мог адмовіцца ад сваіх слоў, але ў сярэдзіне снежня ён іх пацвердзіў, таму Бензема палічыў неабходным падаць скаргу.

Каментары міністра маюць значныя наступствы, таму што Карым атрымлівае пагрозы і паведамленні нянавісці. Саудаўская Аравія, дзе ён працуе, лічыць «Братоў-мусульман» тэрарыстычнай арганізацыяй», – сказаў Віжье.

Пасля слоў міністра, віцэ-мэр Марселя заклікала пазбавіць Бензема французскага грамадзянства і «Залатога мяча».

Да гэтага дэпутат Еўрапейскага парламента ад Францыі раскрытыкавала форварда за яго выказванні аб бамбардзіроўцы сектара Газа, заявіўшы, што ён стаў агентам прапаганды ХАМАС.

У адказ Адвакат Бензема сказаў, што гатовы бараніць гонар свайго кліента ў судзе.