Усе навіны

Экс-брамнік «Нафтана» Казлоў перайшоў у «Славію» (Ісаеня)

19 студзеня, 18:23
1

Як паведамляе інсайдар Арсеній Ісаеня, расійскі брамнік Аляксей Казлоў перайшоў у «Славію».

Да гэтага Казлоў гуляў за «Нафтан». У сезоне-2023 футбаліст правёў у вышэйшай лізе 28 матчаў, 4 з іх адстаяў на нуль, а ў астатніх прапусціў 59 мячоў. Поўную статыстыку гульца можна паглядзець тут.

Адзначым, што па інфармацыі крыніц, раней у «Славіі» была цікавасць да іншага брамніка – экс-гульца БАТЭ Аляксандра Гутара.