Усе навіны

Ілля Чарняк: «Галоўнае, каб «Дынама» перамагала, і хацелася б як мага далей прасунуцца у еўракубках»

19 студзеня, 19:58

Футбаліст мінскага «Дынама» Ілля Чарняк распавёў пра свае чаканні ад гульні за свой новы клуб.

– Барацьба за трапленне ў стартавы склад чакаецца неабыякая.

– Ніколі не баяўся канкурэнцыі, якая, вядома, з'яўляецца рухавіком прагрэсу. Трэба выкладвацца на сто адсоткаў на трэніроўках і выкарыстоўваць свае шанцы ў матчах.

– З кім з цяперашніх партнёраў быў знаёмы раней?

– З Сяргеем Паліцевічам, Ромам Бегуновым, Сашам Сачыўкам, Сашам Сялявам перасякаліся ў «Шахцёры». Абаранялі колеры моладзевай зборнай краіны разам з Андрэем Рылачом, Мікітам Дземчанкам, Федзем Лапавухавым. Займаліся ў адной трэнажорнай зале з Максам Швяцовым. Ды і ўвогуле беларускі футбольны свет невялікі – плюс-мінус усе адзін аднаго ведаюць.

– Гэта значыць адаптацыя ў новым калектыве не зацягнецца?

– Перакананы, што праблем не ўзнікне.

– Якія персанальныя арыенціры ставіш перад сабой?

– Не люблю дзяліцца асабістымі планамі. Галоўнае, каб каманда перамагала. Ну і хацелася б як мага далей прасунуцца у еўракубках.

– Паспяховы выступ за «бела-сініх» здольны адчыніць дзверы ў зборную Беларусі.

– Было б нядрэнна. Прадстаўляць родную краіну – і прыемна, і прэстыжна. Плюс дадатковы шанец заявіць пра сябе ў міжнародных матчах, – распавёў Чарняк.