Усе навіны

Хендэрсан пра пераход ў «Аякс»: «Многія хацелі б, каб я крытыкаваў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі, але я не збіраюся гэтага рабіць»

21 студзеня, 17:56

Футбаліст «Аякса» Джордан Хендэрсан патлумачыў, чаму ўсяго праз паўгода вырашыў скасаваць кантракт з «Аль-Ітыфакам».

«Думаю, шмат хто хацеў бы, каб я сядзеў тут і крытыкаваў чэмпіянат Саудаўскай Аравіі і ўсё, што з ім звязана. Але я не збіраюся гэтага рабіць.

Я з поўнай павагай стаўлюся да лігі, да заўзятараў клуба, да людзей, якія сапраўды зрабілі так, каб я пачуваўся жаданым госцем.

Нажаль, часам такія рэчы ў жыцці проста не атрымліваюцца. Як у футболе, так і ў жыцці ў цэлым. Я прыняў рашэнне.

Як толькі я даведаўся, што ёсць такая магчымасць (перайсці ў «Аякс» – Tribuna.com), то вырашыў, што гэта найлепшы крок для мяне і маёй сям'і на дадзены момант.

Калі хтосьці пакрыўдзіўся ці адчуў, што я засмуціў яго – гэта мая віна. Я прашу прабачэння, гэта не было маім намерам», – сказаў Хендэрсан.