Усе навіны

Альберт Рыбак: «Панюкоў прынёс «Нафтану» шмат ачкоў»

23 студзеня, 12:01

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак падзяліўся меркаваннем аб гульні расійскага форварда Андрэя Панюкова.

У 14 матчах за каманду футбаліст забіў 9 мячоў, аддаў 3 галявыя перадачы.

– Я вельмі ўдзячны яму за тое, што ён змог нам дапамагчы, мы яму спрыялі рэалізацыі гульнявых амбіцый. Андрэй прынёс нам шмат ачкоў, дапамагаў перамагаць.

Я рэальна разумеў, што нам неабходны такі нападаючы, які павінен рэалізоўваць намаганні ўсёй каманды. Яму мае права самому вырашаць, як далей рухацца. Мы яму толькі ўдзячныя, – сказаў Рыбак.