Усе навіны

«Ліль» – каманда з найлепшым трансферным балансам за апошнія 10 гадоў, «Бенфіка» – па-за топ-5

24 студзеня, 11:39

Міжнародны цэнтр спартовых даследаванняў (CIES) прадставіў рэйтынг клубаў з самым высокім трансферным балансам за апошнія 10 гадоў.

Пры вылічэнні балансу ўлічвалася агульная сума, на якую каманда купіла гульцоў і прадала. Таксама не ўлічваліся грошы, заробленыя на продажы ўласных выхаванцаў. Гаворка менавіта пра перапродаж.

Узначаліў спіс «Ліль», які прадаў гульцоў на 627 мільёнаў еўра, а набыў на 241 мільён. Баланс – 386 мільёнаў.

У топ-10 няма ніводнага клуба з АПЛ ці Ла Лігі.

10 клубаў з найлепшым трансферным балансам за апошнія 10 гадоў:

1. «Ліль» (386 млн еўра)

2. «Аякс» (317 млн ​​еўра)

3. «Зальцбург» (233 млн еўра)

4. «Манака» (218 млн еўра)

5. «Лейпцыг» (216 млн еўра)

6. «Сасуола» (208 млн еўра)

7. «Бенфіка» (200 млн еўра)

8. «Аталанта» (200 млн еўра)

9. «Айнтрахт»(182 млн еўра)

10. «Спортынг» (169 млн еўра)