Усе навіны

Карла Анчалоці: «У Куртуа ёсць шанец згуляць у гэтым сезоне»

26 студзеня, 19:29

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці распавёў, калі чакаць вяртання траўміраваных Цібо Куртуа і Эдэра Мілітаа.

«Абодва маюць шанец згуляць у гэтым сезоне. Іх аднаўленне праходзіць вельмі добра. Медыцынскі персанал не падганяе іх, яны адчуваюць сябе вельмі добра. Яны трэніруюцца на полі індывідуальна.

У лютым яны выбылі на шэсць месяцаў. Такая траўма выбівае на ад шасці-васьмі да дзесяці месяцаў. Думаю, што яны абодва адновяцца да канца сезона», – сказаў Анчалоці.