Усе навіны

Хаві адмовіўся ад заробку за апошні год кантракту ў «Барселоне»

28 студзеня, 19:53

Журналісты Mundo Deportivo падалі новую інфармацыю пра рашэнне галоўнага трэнера «Барселоны» Хаві пакінуць сваю пасаду ў канцы сезона.

Па даных крыніцы, гэтае рашэнне іспанец прыняў пасля паражэння ад «Рэала» ў фінале Суперкубка краіны (1:4). З тых часоў ён проста чакаў прыдатнага моманту, каб абвясціць пра гэта.

У выніку Хаві публічна паведаміў пра сыход пасля 3:5 з «Вільярэалам» у Ла Лізе, каб «скончыць з няўстойлівай атмасферай».

Адзначаецца, што прэзідэнт клуба Жаан Лапорта спрабаваў пераканаць коуча застацца.

Трэнер, усведамляючы фінансавыя цяжкасці клуба, таксама адмовіўся ад заробку за апошні год па кантракце, то бок, за наступны сезон 2024/2025.

Калі Хаві прызначалі ў лістападзе 2021-га, ён сам заплаціў адступныя катарскаму «Аль-Садду».

«Барселона» займае трэцяе месца ў Ла Лізе. Табліца тут.