Усе навіны

Экс-паўабаронца «Ліверпуля» Кейта: «У мяне былі слёзы на вачах, калі мне сказалі пра сыход Клопа»

29 студзеня, 10:11

Былы паўабаронца «Ліверпуля» Набі Кейта пракаментаваў рашэнне Юргена Клоппа пакінуць клуб у канцы сезона.

«У мяне былі слёзы на вачах, калі мне сказалі пра гэта.

Ён прыняў мяне ў «Ліверпулі» як свайго сына, а я лічу яго сваім бацькам.

Так складаецца жыццё, я сутыкнуўся з ім і не расчараваўся. Жадаю яму ўсяго найлепшага», – сказаў Кейта.

28-гадовы гвінеец выступаў за мерсісайдцаў з ліпеня 2018-га па ліпень 2023-га – за гэты час ён забіў 12 галоў і аддаў 7 дзейсных перадач у 148 матчах.

Цяпер футбаліст гуляе за «Вердэр».