Все новости

Дараховіч стаў першым памочнікам Слесарчука ў «Смаргоні»

29 студзеня, 20:02

Новы галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук вызначыўся са сваім першым памочнікам. Ім стаў экс-галоўны трэнер «Маладзечна-2018» Сяргей Дараховіч.

Характэрна, што менавіта Дараховіч з'яўляецца аўтарам першага гола «Смаргоні» ў вышэйшай лізе. У сваёй карʼеры футбаліста новы трэнер гуляў за гэты клуб з 2005 па 2007 гады.

️Трэнерская карʼера спецыяліста пачалася ў 2017-м у «Маладзечне», у 2019-м ён працаваў у «Андэрдогу». З 2020-га па ліпень 2023-га Дараховіч зноў кіраваў «Маладзечна».