Усе навіны
Фота

У Кубку развіцця ў Мінску прымуць удзел юнацкія зборныя Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Расіі і Узбекістана

30 студзеня, 12:15

18 лютага ў Мінску стартуе Кубак развіцця. У бягучым годзе ў турніры прымуць удзел каманды з 6 краін.

Каманды двух узростаў (U-16 і U-17) будуць прадстаўляць Беларусь і Расію. Таксама ў турніры згуляюць зборныя Казахстана U-16, Азербайджана U-16, Таджыкістана U-16 і Узбекістана U17.

Усе гульні пройдуць у футбольным манежы.